Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень бяспекі

Дата: 21 февраля 2020 в 13:43, Обновлено 1 марта 2020 в 00:00
225 просмотров

З 20 лютага па 1 сакавіка на тэрыторыі Клецкага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі

З 20 лютага па 1 сакавіка на тэрыторыі Клецкага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Мэта мерапрыемства - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гібелі людзей ад знешніх прычын. Усе дзяржаўныя органы аб'яднаюць свае намаганні ў прапагандзе бяспечных умоў пражывання насельніцтва, умацаванні ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенні адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Другі этап акцыі пройдзе ў пачатку верасня.
     У рамках адзінага дня бяспекі будуць ажыццёўлены праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку ў эфіры радыёстанцый, sms-паведамленняў аператараў сотавай сувязі, інтэрнэт-рэсурсаў. На прамысловых прадпрыемствах, выбуха -, пажара -, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей пройдуць трэніроўкі дзеянняў у выпадку пажару з уключэннем сістэм пажарнай сігналізацыі, абвесткі людзей. Пры атрыманні ўмоўных сігналаў аб НС прыроднага або тэхнагеннага характару будуць прыводзіцца ў дзеянне сістэмы абвесткі грамадзян.
     З жыхарамі будуць праводзіцца тэматычныя сустрэчы, конкурсы, канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы. Многія рэспубліканскія органы арганізуюць дні адчыненых дзвярэй. Удзельнікі мерапрыемстваў атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю ў вобласці забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.
     У гэтыя дні будзе актывізавана работа назіральных камісій, сустрэчы спецыялістаў з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.
     Актыўна да правядзення мерапрыемстваў у рамках адзінага дня бяспекі падключацца органы ўлады, прадстаўнікі абласных і раённых арганізацый, грамадскія арганізацыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.