ВІТАЕМ ВАС!
Наша гадавая задача на 2020 / 2021 год:
Развіваць у выхаванцаў звязнае маўленне сродкамі гульнявой дзейнасці
Добры дзень, паважаныя бацькі і сябры!
Наш дзіцячы сад гасцінна адчыняе дзверы перад дашкольнікамі з 1975 года.
За гэты час мы выпусцілі ў вялікае школьнае жыццё больш за тысячу сваіх выхаванцаў, але яны назаўсёды застаюцца для нас «нашымі дзеткамі». Мы радуемся іх поспехам і засмучаемся, калі ўзніклі на іх шляху цяжкасці. Нам прыемна, што яны не забываюць свой дзіцячы сад, і праз гады прыходзяць сюды, як у свой родны дом. Многія з нашых выпускнікоў ужо прыводзяць сваіх дзетак.
Мы, супрацоўнікі дашкольнай установы, жывем і працуем "аддаючы сваё сэрца дзецям", удасканальваем педагагічную дзейнасць, ствараючы ў дзіцячым садзе камфорт і ўтульнасць. Галоўным для нас было і застаецца развіццё ў дзіцяці закладзенага ў ім патэнцыялу, самабытнасці, таленту.
Мы імкнемся ісці ў нагу з часам, шукаем новыя шляхі ўдасканалення сваёй дзейнасці. Нам важна зрабіць жыццё дзяцей у дзіцячым садзе паўнавартасным, радасным, цікавым. Кажуць: "Шчаслівыя дзеці-шчаслівыя бацькі!». Думаем, што разам з вамі, нашымі бацькамі, аднадумцамі, нам гэта зрабіць пад сілу.
Заходзьце на наш сайт, сачыце за жыццём дзяцей у дзіцячым садзе, дазнавайцеся пра нашы поспехі і дасягненні, дзяліцеся сваімі думкамі, пажаданнямі, пытайцеся пра хвалюючыя Вас праблемы.
Будзем радыя зносінам з Вамі. Чакаем Вас!