Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МАЯ РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ

Дата: 17 марта 2016 в 12:56, Обновлено 30 июля 2020 в 12:20



Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы: “Рэспубліка Беларусь”.

ИзображениеДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь !

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!


 


 

<article style="overflow: auto; visibility: visible !important; opacity: 1 !important;">

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

                                                                                                                                  Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру 1/3 шырыні сцяга.

Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер.

 

Гісторыя зацвярджэння на рэферэндуме 1995 года

Асноўны артыкул: Рэферэндум у Беларусі, 1995

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                       

Сцяг, прыняты паводле вынікаў рэферэндуму 1995 года. Трохі зменены ў 2012 годзе.

                                                                                                           

Праект сцяга, прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам 21 сакавіка 1995 года.

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ад СССР у 1991 г. дзяржаўным сцягам быў абвешчаны гістарычны нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг. Рэферэндум, дзе прапанавалася прыняць новыя дзяржаўныя сімвалы, адбыўся 14 мая 1995 года. Яўка выбаршчыкаў склала 64,7 %. Новы сцяг быў ухвалены большасцю ў суадносінах 3:1 (75,1 % да 24,9 %). Астатнія тры пытанні таксама былі падтрыманыя выбаршчыкамі<sup id="cite_ref-35">[35]</sup>. Спосаб правядзення рэферэндуму, а таксама законнасць апытання па нацыянальных сімвалах на рэферэндуме раз'юшана крытыкаваліся апазіцыяй і нацыянальна скіраванай часткай беларускага грамадства<sup id="cite_ref-36">[36]</sup><sup id="cite_ref-37">[37]</sup>. Калі ўлічыць яўку ў 64 %, то ў параўнанні з агульнай колькасцю выбаршчыкаў (насельніцтва з правам голасу) толькі 48,7 % выказаліся за прыняцце мадыфікаванай савецкай сімволікі<sup id="cite_ref-38">[38]</sup>. Апазіцыйныя партыі, а таксама шэраг грамадскіх арганізацый лічаць, што рэферэндум праваліўся і прызнанне яго вынікаў супярэчыць закону, але паводле беларускага заканадаўства для прызнання вынікаў рэферэндуму дастаткова простая большасць галасоў<sup id="cite_ref-39">[39]</sup>. Гаворачы пра ўдалыя для яго вынікі рэферэндуму, прэзідэнт Лукашэнка сказаў, што вяртанне сцяга ў савецкім стылі прынесла нацыі пачуццё маладосці і прыемных успамінаў<sup id="cite_ref-40">[40]</sup>.

Прэзідэнт Лукашэнка спрабаваў правесці аналагічны рэферэндум раней, у 1993 годзе, але не змог атрымаць падтрымку ў парламенце. 21 сакавіка 1995 года, за два месяцы да майскага рэферэндуму 1995 года, Лукашэнка прапанаваў сцяг, які складаўся з двух невялікіх прамавугольнікаў зялёнага і аднаго шырокага прамавугольніка чырвонага колеру. Лёс прапановы на дадзены момант застаецца невядомым. Праз некалькі дзён былі прапанаваныя новыя праекты, якія потым і былі вынесены.                                      http://president.gov.by/by/simvolika_by/

</article>

Віртуальныя экскурсіі па Беларусі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.