Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пад кантролем лясныя масівы і тарфянікі (Клецкі раён)

Дата: 12 мая 2020 в 11:42
217 просмотров

Клецкія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі лясной гаспадаркі працягваюць праводзіць штодзённыя рэйды па выяўленні парушальнікаў абвешчанай забароны на наведванне лясоў.
     Хоць на большай частцы тэрыторыі Клетчыны ўжо прайшлі дажджы, пажарная абстаноўка ў экасістэмах дагэтуль застаецца напружанай. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць рэйды па навакольных лясах. Парушальнікаў забароны на наведванне лясных масіваў і тарфянікаў гэтым разам выяўлена не было.
     Тым не менш, з пачатку года на тэрыторыі Клеччыны былі зафіксаваныя выпадкі лясных пажараў. Устаноўленыя асобы панеслі за гэта адказнасць. За парушэнне забароны на наведванне вышэйзгаданых месцаў, згодна з артыкулам 15.29 КаАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. Калі гэта пацягне за сабой знішчэнне або пашкоджанне тарфяніка, або ляснога масіву, як гэта было ў нашым выпадку, парушальнікаў чакае накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.
     Звяртаем Вашу ўвагу: на час дзеяння забароны зачыненыя ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог, рух у лясах і на тарфяніках забаронены для любога аўтатранспарту, акрамя транспарту кантрольна-наглядных органаў і тэхнікі лясгаса. Не варта парушаць забарону.
     Калі вы сталі сведкам загарання ляснога масіва або тарфяніка - выклічце выратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112 і паспрабуйце патушыць пажар самастойна. Калі ліквідаваць ачаг пажару сваімі сіламі немагчыма, і полымя распаўсюдзілася на значную плошчу, неадкладна пакідайце небяспечнае месца. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.