Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Купаемся без здарэнняў

Дата: 16 июня 2020 в 13:20
256 просмотров

Купаемся без здарэнняў

"Нарэшце лета!"- захоплена крычаць школьнікі і аматары правесці вольны час на беразе возера. Лета – гэта той час, калі даступная любому магчымасць акунуцца і паплаваць у азёрах і рэках, якімі багатая наша краіна. Для таго, каб ваш адпачынак быў бяспечным, напярэдадні пачатку купальнага сезону варта выконваць наступныя не складаныя правілы, якія дазволяць вам пазбегнуць бяды:

- не ўмеючы плаваць, не заходзь у ваду вышэй пояса без спецыяльных выратавальных сродкаў. Праз водную роўнядзь ты не можаш дакладна ацаніць рэльефе дна і трапленне на яму або абрыў можа прывесці да бяды. Не варта заплываць за агароджваючыя знакі, так як дадзеныя абмежавальнікі з'яўляюцца гарантыяй

- для купання варта выбіраць месца, прызначаныя для гэтых мэтаў, дзе нясуць дзяжурства работнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе. Пазбягайце купання (нырання) у незнаёмых і не прызначаных для гэтых мэтаў вадаёмах, так як часам на дне такіх вадаёмаў можна сустрэць цэлыя пахаванні металалому, наткнуўшыся на якія можна атрымаць траўму або страціць прытомнасць у вадзе;

– пры заплывах заўсёды варта разлічваць свае сілы, асабліва не варта перашчыраваць з пастаўленай дыстанцыяй у пачатку купальнага сезона;

- для аматараў плаваць на жываце ці проста пастаяць у вадзе, не варта забываць аб галаўных уборах, так як знаходзячыся пад адкрытым сонцам з

лёгкасцю можна атрымаць сонечны ўдар;

- вада - не месца для гульняў, не варта адпускаць непаўналетніх дзяцей адных

купацца. Варта забяспечыць за імі пастаянны кантроль, бо дзеці любяць ныраць, затрымліваць дыханне ў вадзе, скакаць адзін на аднаго.

         Гэта толькі асноўны пералік мерапрыемстваў. Болей падрабязную  інфармацыю можна знайсці ў мабільным дадатку "Дапамога побач".

Устанаўлівайце  прыкладанне на мабільны тэлефон і правілы бяспекі ў цябе будуць заўсёды пад рукой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.