Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Палы травы

Дата: 18 августа 2020 в 12:20, Обновлено 18 августа 2020 в 12:45
229 просмотров

Палы травы: шкодныя і спусташальныя.
Штогод МНС даводзіцца сутыкацца з праблемай выпальванняў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання мінулагодняй сухой расліннасці. Дым, які вылучаецца падчас гарэння сухой травы, смецця, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і наносіць непапраўную шкоду экалогіі.

Часцей за ўсё, вясновыя палы адбываюцца па віне чалавека з-за невыканання правілаў і патрабаванняў пажарнай бяспекі. Ад падпаленай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя  пабудовы, атрымліваюцца апёкі, а часам і гінуць людзі. Каб не дапусціць загаранне сухой расліннасці:
- пастаянна ачышчайце ад сухой травы, лісця і смецця прысядзібныя ўчасткі;
- ня разводзьце вогнішчы паблізу дачных пабудоў і прыватных жылых домаўладанняў;
- не выкідвайце ў сухую траву незатушаныя цыгарэты і запалкі.

У выпадку выяўлення загарання сухой расліннасці:
калі плошча  загарання невялікая, паспрабуйце патушыць агонь самастойна. Пры тушэнні выкарыстоўвайце   дубцы  (у выглядзе веніка). Збівайце агонь з  пажару - самы просты і эфектыўны спосаб тушэння. Калі ліквідаваць ачаг пажару не атрымалася, ці полымя распаўсюдзілася на значную плошчу, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася ў дзяжурную службу МНС па тэлефоне «101» альбо «112»
Акрамя заклікаў ня выпальваць расліннасць, існуе і пакаранне за падобныя дзеянні. Згодна з артыкулам 15.57. кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо - непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках , цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Акрамя таго, развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ўпамеры да 12 базавых велічынь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.