Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы. Размаўляем, гуляем і вучымся па-беларуску.

Дата: 27 января 2019 в 17:19, Обновлено 31 января 2019 в 13:42
547 просмотров

Тыдзень беларускай мовы — 21-27 студзеня — прайшоў у нашай дашкольнай установе.

Тыдзень беларускай мовы — 21-27 студзеня — прайшоў у нашай дашкольнай установе.

Трэба адзначыць, што родная мова гучыць у Шчэпіцкім дзіцячым садзе кожнадзенна. Мы вітаемся, дзякуем, жадаем па-беларуску: “Добрай раніцы”, “Смачна есці”, “Дзякуй” — гучыць у нашай дашкольнай установе. На заняткай таксама гучыць беларуская мова. Таму ў рамках тыдня роднай мовы мы вырашылі пашырыць свае веды.

Беларуская мова — дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. Дома на роднай мове размаўляе крыху больш за 20% беларусаў, таму ўзбагачаць веды грамадзян прызваны навучальныя ўстановы. Перш за ўсе школы і дзіцячыя сады. Далучэнне дзяцей да роднай беларускай мовы, безумоўна, садзейнічае ўзбагачэнню слоўнікавага запасу выхаванцаў, развівае іх інтэлектуальныя магчымасці і пашырае веды пра беларускую культуру.

Наша вучэбная праграма прапаноўвае вывучэнне лепшых класічных фальклорных і мастацкіх твораў, а таксама акрэслівае азнаямленне з імі дзяцей малочнай і старэйшай груп. Выхаванцы знаемяцца з:

  • беларускімі народнымі казкамі
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў
  • беларускімі народнымі гульнямі
  • беларуск народнымі песенькамі і пацешкамі.

У ходзе тыдня беларускай мовы дзеці вывучылі новыя гульні: “Скок-скок-скок”, “Гардачык”, “Гусі-лебядзі і воўк”, “Нос, нос, рот”.

Вывучылі новыя скарагаворкі і чыстагаворкі:

<blockquote>

Коцік шэры ў кватэры са сцяны садраў шпалеры.

</blockquote> <blockquote>

оў – оў – оў – назбіраў грыбоў

ыў – ыў – ыў – потым насушыў

аў – аў – аў - суп прыгатаваў 

оў – оў – оў – частаваў сяброў.

</blockquote> <blockquote>

Ба – бо – бы – у лесе растуць грыбы. 
Бу – бы – ба – з акна тырчыць труба. 
Ду – до – да – ды – гудзяць правады.


Га – га – га – просяць гусі пірага. 
Гу – гу – гу – з зялёнага мурагу. 
Гі – гі – гі – пячэ гуска пірагі. 
Го – га, го – га - многа-многа. 

</blockquote>

Карысталiся новыми фіхкультхвілінкамі, гульнявымi прыёмамi, чытаннем з рухамі і дзеяннямі.

<blockquote>

Чуйныя вушкі, відушчыя вочкі, моцныя ручкі, спрытныя ножкі, цікаўны носік, вясёлы роцік, стройная спінка, падцягнуты жывоцік (прамаўляем і паказваем).

</blockquote> <blockquote>

Ехаць раніцай сабраўся 
Да сваіх знаёмых леў. 
Так спяшаўся, так спяшаўся, 
А на поезд не паспеў. 
Выцер лоб і выцер спіну, 
Ды сташ сябе караць: 
Не спазніўся ж на гадзіну,

А ўсяго мінут на пяць. 

</blockquote>

Вывучылi лічылкі:

<blockquote>

Раз, два, тры, чатыры –

Кошку грамаце вучылі.

Ні чытаць, ні пісаць,

А за мышкамі скакаць.

</blockquote>

Вучылі вершы беларускіх пісьменнікаў.

<blockquote>

Закружыліся сняжынкі,
Ну, нібыта матылькі,
Надзя — шустрая дзяўчынка —
Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок
На вейках,
На плячах,
На каўняры —
Нібы гэта не Надзейка,
А снягурка на двары.

Іван Шуцько 

</blockquote>

Ставілі пастаноўкі казак на беларускай мове: "Зайкава хатка", "Рукавiчка".

Вывучэнне мовы — з’ява не простая. Поспех залежыць не толькі ад педагогоў, але і ад бацькоў. Мы прапануем дарослым дапамагаць дзецям і самім узбагачаць свае веды. Напріклад, можна ўстроіць спаборніцтва, хто лепш ведае беларускую мову: назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі (час ад часу карыстаючыся слоўнікам).

Дзіця, якое з дзяцінства ведае і размаўляе на роднай мове, вучыцца шанаваць традыцыі сваіх продкаў, паважае бацькоў, безумоўна, пранясе такія адносіны праз усё жыццё.

Фотоздымкі па ссылцы - https://ds-schepichi.schools.by/photoalbum/442291

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.