З птушкамі па суседству
Першы дзень красавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшоў святочна: у старэйшай групе адбылося мерапрыемства з гульнямі, песнямі і танцамі, загадкамі і віктарынамі.
У першы дзень красавіка пярнатым асобая ўвага – увесь свет адзначае Міжнародны дзень птушак. Ідэя зрабіць свята пярнатых прыйшла настаўніку біялогіі з ЗША. Са школьнага мерапрыемства ў невялікім амерыканскім гарадку яно вырасла да сусветных маштабаў. З 19 стагоддзя яно прышло і ў нашу краіну. Кожны народ адзначае свята са сваім каларытам, але ўсіх аб’ядноўвае адно – любоў да птушак. З наступленнем цёплых дзён крылатыя вандроўнікі вяртаюцца ў родныя гнёзды. Да сустрэчы с птушкамі рыхтуюцца дзеці і дарослыя, і развешваюць на дрэвах домікі для птушак. Сёлета і на тэрыторіі нашага дзіцячага сада з’явіліся шпакоўні.
Выхаванцы Шчэпіцкага дзіцячага сада заўсёды з ахвотай назіраюць за пятрнатымі. Зімой дзеці сачылі за гасцямі кармушак, клапаціліся і падкармлівалі вераб’ёў і сінічак крошкамі, зернем, крупой. З прыходам вясны з’явілася ідэя павесіць шпакоўні. Рэалізаваць яе дапамаглі сямейныя майстэрні. Намаганнямі творчых і ініцыятыўных бацькоў з першых дзён вясны на тэрыторыі дзіцячага часа красуюцца домікі для шпакоў, гатовыя прыняць гасцей.
Юркія і смелыя шпакі не заставілі сябе чакаць – першыя кватаранты прыляцелі ўжо 12 сакавіка. Цяпер цэлыя сем’і пярнатых пересмешнікаў жывуць па суседству – атрымаўся цэлы птушыны двор. У дашкольнікаў непадробны інтарэс да птушак. Дзеці малююць шпакоўні, складваюць паведамленні пра пярнатых, гуляюць у тэматычныя рухомыя гульні. У старэйшай групе прайшоў занятак пра шпакоў. Выхаванцы даведаліся, чым харчуюцца, як себе паводзяць птушкі, дзе жывуць. Скласці аповед пра крылатых гасцей дзецям дапамагла наглядная маляўнічая схема, іх нашы выхавальнікі выкарыстоўваюць для развіцця мовы дашкольнікаў. Дзеці слухалі спевы шпакоў і дзяліліся ўражаннямі, а застацца раўнадумнымі ад гучання пересмешніка (так называюць шпакоў) складана: яго песні пералівістыя і з элементамі падражання гукам. На занятку дзеці разглядвалі сапраўдную шпакоўню, дазналіся з чаго яна складаецца, як і калі птушкі яе абсталёўваюць. Самай цікавай часткай занятка стала інсцэніроўка гнездавання птушак: дзеці паказалі, як птушкі шукаюць жыллё, абустрайваюць яго, хто выседжвае птушанят і як несмела маленькія пярнатыя пакідаюць роднае гняздо. Зараз старэйшыя дашкольнікі замацоўваюць тэарэтычныя веды практычнымі назіраннямі за птушкамі ў прыродзе.
Пад прыстальнай увагай любазнаўчых дашкольнікаў у шпакоўнях кіпіць жыццё. Кожны дзень з птушынага доміку чувать шчэбет шпака – менавіта самцы клапоцяцца пра жыллё будучай сям’і – ён абсталёўвае ўтульнае гняздо. Дзеці чакаюць, калі ў шпакоўнях з’явяцца птушаняты. Новыя падзеі ў жыцці сваіх падапечных выхаванцы дзіцячага сада пазначаюць у журнале назіранняў.
Пад час кожнай прагулкі дашкольнікі назіраюць за жыхарамі шпаковен. Такія заняткі на адкрытым паветры толькі на карысць: дзеці вучацца любіць прыроду і беражліва ставіцца да яе. Маленькім арнітолагам прыемна, што яны падарылі жыллё шпакам, а ў будучым, магчыма, яшчэ і сінічкам, трасагузкам, вераб’ям ці драздам.
Першы дзень красавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшоў святочна. У старэйшай групе адбылося мерапрыемства з гульнямі, песнямі і танцамі, загадкамі і віктарынамі.