Гульні з пяском
Сухі і мокры пясок мае розныя якасці. Мы з выхаванцамі даведаліся, якія.
Пясок-унікальны прыродны матэрыял. Калі пясчынкі разглядаць пад мікраскопам, можна ўбачыць жменю каштоўных камянёў. Сапраўды, у практычнай рабоце пясок - лепшы матэрыял. Ён мае вялікае прафілактычнае значэнне для аздараўлення дзяцей.
Гульні з пяском у нашым дзіцячым садзе праводзяцца ў рознаўзроставай групк на працягу дня. На гэтым тыдні мы больш дасканала пазнаёміліся з якасцямі сухога і мокрага пяску. У панядзелак прайшоў конкурс кулічоў. Дзеці праявілі фантазію, об'ядноўваліся ў групы, стараліся зрабіць прыгожа і акуратна. А ў аўторак мы з вахаванцамі сачылі за сухім пяском. Прасейвалі яго на стол і вывучалі якасці. Дзеці стваралі адбіткі далоняў, кулачкоў, малявалі кветкі, дрэвы, сонейка, прасейвалі пясок паміж пальцаў, рабілі адбіткі розных прадметаў формачкамі, зграбалі пясок пясок далонямі ў вялікую кучу «"мурашнік" і разграбалі яго.
Заняткі суправаджаліся завучваннем вершаў. Напрыклад, верш Ганны Івановай "Я будую дом з пяску".
Я будую дом з пяску!
Клічу ўсіх на талаку!
Будзем дружна працаваць,
Дом прасторны будаваць:
Высачэзны — вось такі!
На падмогу, сябрукі!