Будзьце пільныя і беражыце жыццё свайго дзіцяці.
Паважаныя бацькі, не пакідайце сваіх малалетніх дзяцей без нагляду. Растлумачце дзіцяці, чым небяспечны агонь і да чаго могуць прывесці гульні з запалкамі. Будзьце пільныя і беражыце жыццё свайго дзіцяці. Тэлефон службы выратавання 101 і 112.
Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – эфектыўнае сродак выяўлення пажару
Паважаныя грамадзяне! Найбольш эфектыўным сродкам выяўлення пажару ў доме ці кватэры з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты прыбор зрэагуе на найменшае задымленне, што дапаможа захаваць жыццё і маёмасць! Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Алгарытм дзеянняў пры пажары
Паважаныя настаўнікі! Здарыўся пажар? Не панікуйце! Акрамя спакою Вам неабходна ведаць алгарытм дзеянняў:
- патэлефануйце ў пажарную аварыйна-выратавальную службу 101 або 112 і паведаміце дзе выяўлена загаранне ці пажар, што гарыць;
- адключыце электраэнергію ў памяшканні, выведзіце дзяцей на вуліцу;
- апавясціць усіх аб тым, што адбылося.
Запомніце: адкрываць вокны забараняецца, бо прыток свежага паветра спрыяе працэсу гарэння. Не зачыняйце ўваходныя дзверы на ключ.
Беражыце сябе!