Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сюжэтна-ролевыя гульні ў дзіцячым садзе

Дата: 23 марта 2019 в 23:23, Обновлено 23 марта 2019 в 23:41
513 просмотров

Вядома, што дзеці развіваюцца гуляючы. Пад час забавы ім лягчэй запомніць, навучыцца, узгадаць і выкарыстаць набытыя веды. Таму так важна ўключаць элементы гульні ў выхаванне і навучанне дашкольнікаў. У первую чаргу на дапамогу нам, выхавальнікам, і дзецям прыходзяць южэтна-ролевыя гульні. Менавіта ў іх адлюстроўваюцца ўяўленні дзяцей аб навакольным свеце, ўзаемаадносінах і прафесійных абавязках людзей. Дзіця пераносіцца з паўсядзённасці ў вымышлены свет і прымярае цікавую ролю, выкарыстоўвае вобразы памяці, праяўляе сваю фантазію для дзеяння ў прыдуманай сітуацыі. Такім чынам, сюжэтна-ролевая гульня з аднаго боку забаўляе выхаванцаў, а з другога - з'яўляецца элементам адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе.
Наша задача як выхавальнікаў падахвочваць дзяцей творча прайграваць у гульнях побыт сям'і, паводзіны ў грамадстве. Таксама ўдасканальваць уменні самастойна ствараць гульнявую абстаноўку для задуманага сюжэту, дапамагаць ў падборы гульнявого матэрыялу, прапаноўваць стварыць новыя элементы для гульні. Пад час гульні мы імкнёмся фарміраваць у дашкольнікаў каштоўныя маральныя пачуцці, такія як гуманнасць, любоў, спагада.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.