Працоўны дэсант старэйшых і малодшых выхаванцаў
Вясна - час суботнікаў. Так як прырода адраджается ад спячкі, так і участкі аднаўляюцца пасля зімоўкі.
"Ёсць такое цвёрдае правіла, - сказаў мне пасля Маленькі прынц. - Прачнуўся раніцай, памыўся, прывёў сябе ў парадак - і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету.» - Антуан дэ Сэнт-Экзюперы
Сёння да парады героя французскага пісьменніка прыслухаліся нашы выхаванцы. Пад час прагулкі дзеці старэйшай і малодшай груп навялі парадак на тэрыторыі дзіцячага сада.