Мы памятаем, мы ганарымся
Выставу, прысвечаную Дню Перамогі, арганізавалі выхавальнікі, бацькі і дзеці Шчэпіцкага дзіцячага сада.
74 гады таму закончылася Вялікая Айчынная вайна. На ей не стала кожнага чацвёртага беларуса. З кожным годам становіцца ўсё менш і ветэранаў. У Шчэпічах і блізляжачых вёсках іх не засталося зусім. У Шчэпічах памяць загінуўшых на вайне ўшаноўваюць абеліскі: брацкая магіла савецкім воінам і патрызанам і помнік камсамольцам-падпольшчыкам. Наш дзіцячы сад не застаўся раўнадушным да Дня Перамогі. Напярэдадні 9 мая сіламі выхавальнікаў, бацькоў і дзяцей ў нас з’явілася выстава "Мы памятаем, мы ганарымся".