Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сюжэтна-ролевыя гульні ў старэйшай групе

Дата: 1 ноября 2019 в 16:41, Обновлено 3 ноября 2019 в 17:04
361 просмотр

Важная роля ў выхаванцаў старэйшай групы адводзіцца сюжэтным гульням. Яны праходзяць як з удзелам выхавальніку, так і па асабістай ініцыятыве дзяцей.

    Асноўны від дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту - гульня, у ёй развіваюцца духоўныя і фізічныя сілы дзіцяці; яго ўвага, памяць, уяўленне, дысцыплінаванасць, спрыт. Асаблівае месца ў дзейнасці дашкольніка займаюць сюжэтна-ролевыя гульні. У іх дзеці у ролях адлюстроўваюць усё тое, што яны бачаць вакол сябе ў жыцці і дзейнасці дарослых. У гульні дзіця пачынае адчуваць сябе членам калектыву, яно можа справядліва ацэньваць дзеянні і ўчынкі сваіх сяброў і свае ўласныя. 

   Разнастайнасць сюжэтаў, свабодны палёт фантазіі, актыўны абмен рэплікамі - адметныя рысы гульняў дзяцей 5-6 гадоў. Выхавальнік ўсё радзей выступае ў якасці партнёра. Ён стымулюе і накіроўвае гульнявую дзейнасць дзяцей, з'яўляецца актыўным назіральнікам. Бытавыя замалёўкі, выпадкі з жыцця прафесіяналаў, неверагодныя прыгоды на сушы, вадзе і нават у космасе — сюжэтна-ролевая гульня адлюстроўвае дзіцячае бачанне свету ў яго шматграннасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.