Нашы навіны
Выхаванцы рознаўзроставай групы палівалі традэсканцыю, фіялку, герань ,плюшч і іншыя пакаёвыя расліны. Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі ўзрыхлілі зямлю ў вазонах.
Лепка цікавая і карысная. Яна прыносіць выхаванцам радасць і развівае фантазію .
Закон вуліц і дарог, які называецца "Правілы дарожнага руху"- строгі.Выдатныя веды правілаў дазваляе нашым выхаванцам упэўнена пераходзіць дарогі нашага аграгарадка.
Падчас гульні-вандроўкі ў выхаванцаў замацоўваюцца веды пра гародніну і садавіну.
Працягваем фарміраваць у выхаванцаў цікавасць да вывучэння і замацавання правілаў дарожнага руху. Галоўная мэта - бяспечныя паводзіны на дарозе !
Выхаванцы дзіцячага сада паўтарылі правілы дарожнага руху. Пазнаёміліся з новымі дарожнымі знакамі. Развівалі ўважлівасць,назіральнасць.
31 жніўня ў дзіцячым садзе прайшоў педагагічны савет. У ходзе якога былі падведзены вынікі аздараўленчага перыяду дзяцей летам, абмяркоўваліся пытанні працы на новы навучальны год.
У час правядзення прагулкі дзеці займаліся працоўнай дзейнасцю. Заданні былі пасільныя. Калектыўная праца дае магчымасць фарміраваць працоўныя навыкі і ўменні.
Нягледзячы на вялікую разнастайнасць траўмаў у дзяцей, прычыны, якія выклікаюць іх, тыповыя. Перш за ўсё, гэта недобраўпарадкаванае , знешняе асяроддзе, халатнасць, недагляд дарослых, неасцярожнае, няправільныя паводзіны дзіцяці ў побыце, на вуліцы, у часе гульняў, заняткаў спортам. Узнікненню траўмаў спрыяюць і псіхалагічныя асаблівасці дзяцей: дапытлівасць, вялікая рухомасць, эмацыйнасць, недахоп жыццёвага вопыту, а адсюль адсутнасць пачуцця небяспекі.
Крыніца : https://content.schools.by/ds-schepichi/library/Детский_тразматизм._В_рамках_декады_Дети_и_безопасность.docx
Палы травы: шкодныя і спусташальныя.
Штогод МНС даводзіцца сутыкацца з праблемай выпальванняў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання мінулагодняй сухой расліннасці. Дым, які вылучаецца падчас гарэння сухой травы, смецця, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і наносіць непапраўную шкоду экалогіі.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з выхаванцамі экскурсію на агарод. Праведзеная экскурсія была цікавай і спрыяла фарміраванню экалагічнай культуры выхаванцаў.
Са з'яўленнем дзіцяці тэма дзіцячай бяспекі становіцца неад'емным спадарожнікам жыцця бацькоў. Усім вядомы выраз: "Мой дом - мая крэпасць", але нам толькі здаецца, што дом самае бяспечнае месца. Для дарослага магчыма, а з малым можа адбыцца няшчасны выпадак літаральна на роўным месцы. Таму бацькам трэба зрабіць усё магчымае, каб засцерагчы дзіця ад небяспекі. Запомніце некаторыя рэкамендацыі, якія трэба выконваць.
«Если вы пострадали от домашнего насилия»
- 63-4-33 ГУО «Клецкий районный социально-педагогический
центр»
- 165, 60-4-32 ГУ «Клецкий территориальный центр социального
обслуживания населения»
- 8033-326-34-70 (для круглосуточного доступа в «кризисную»
комнату) ГУ «Клецкий территориальный центр социального
обслуживания населения»
- 8-801-100-8-801 Общенациональная горячая линия для
пострадавших от домашнего насилия (с 8 до 20.00, по вторникам
и субботам дежурит юрист, а в остальные дни - психолог)
- 8-801-100-1-611 Республиканская горячая линия по оказанию
психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в
кризисную ситуацию
- 8029-899-04-01 круглосуточно Служба экстренной
психологической помощи «Телефон доверия»
Выкананне выхаванцамі творчых заданняў прывучае іх да самастойнасці, сістэматэзуе атрыманыя веды, павышае цікавасць да навакольнага свету, дапамагае аназлізаваць з'вы, якія назіраюцца, рабіць вывады і абагульненні.
Лес - адно з любімых месцаў адпачынку чалавека, таму ў інтарэсах кожнага з нас папярэдзіць там ўзнікненне пажараў. І такой гарантыяй абароненасці будзе толькі строгае захаванне нескладаных правілаў пажарнай бяспекі.
Пагаворым аб бытавой хіміі. Маленькія дзеткі не просты і вельмі дапытлівы народ, актыўна спазнаюць свет праз пахі, дотыкі, густы.
На жаль, здарэнні з дзецьмі ў побыце нагоды не рэдка, сярод усіх няшчасных выпадкаў з дзецьмі лідзіруюць атручванні, часцей за ўсё пацярпелымі з'яўляюцца дзеці ва ўзросце да трох гадоў. Мыйныя сродкі, лакі, клеі, ацэтон, парашкі і апаласквальнікі, усе яны пры трапленні ў арганізм могуць выклікаць атручванне дзіцяці.
У выхаванцаў рознаўзроставай групы № 1 у працэсе спецыяльна-арганізаванай дзейнасці фарміраваліся ўменні перадаваць у лепцы характэрныя асаблівасці аб'екта, дапаўняць яго неабходнымі дэталямі.
Гульні з вадой выхоўваюць жаданне прымаць удзел у правядзенні доследаў і эксперыментаў.
Сумесная прагулка ў выхадны дзень прайшла сярод выхаванцаў рознаўзроставых груп №1 , №2 і іх бацькоў. Дзеці наведалі такія сацыяльныя і прыродныя аб'екты, як бібліятэка, парк, ферма, лес, луг, возера. Бацькі паведамілі дзецям аб правілах паводзін на прыродзе, аб беражлівых адносінах да прадметаў рукатворнага свету. Усё гэта паспрыяла павышэнню эмацыйнага фону.
Лета - выдатная пара для адпачынку дзяцей і дарослых. У цёплыя дні хочацца адправіцца з роднымі і блізкімі да вадаёма, выкупацца ў рацэ ці возеры. Аднак, варта памятаць, што вада - гэта заўсёды некаторая бяспека і рызыка. Што ж зрабіць, каб паход да вадаёма не скончыўся трагедыяй і жудаснымі ўспамінамі на ўсё жыццё?
Асаблівую ўвагу на вадаёме трэба надаваць дзецям. Дзеці любяць плаваць і балавацца на рэчцы, у возеры, на моры. І галоўная задача бацькоў - забяспечыць ім бяспеку, каб гульні не сталі пагрозай для жыцця. Таму адпраўляючыся з дзеткамі на адпачынак, бацькам, у першую чаргу, неабходна растлумачыць ім, як паводзіць сябе, каб не патрапіць у бяду.