Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сюжэтна-ролевыя гульні ў дзіцячым садзе

Дата: 22 марта 2019 в 16:41, Обновлено 24 марта 2019 в 21:31
510 просмотров

Вядома, што дзеці развіваюцца гуляючы. Пад час забавы ім лягчэй запомніць, навучыцца, узгадаць і выкарыстаць набытыя веды.

        Вядома, што дзеці развіваюцца гуляючы. Пад час забавы ім лягчэй запомніць, навучыцца, узгадаць і выкарыстаць набытыя веды. Таму так важна ўключаць элементы гульні ў выхаванне і навучанне дашкольнікаў. У першую чаргу на дапамогу нам, выхавальнікам, і дзецям прыходзяць сюжэтна-ролевыя гульні. Менавіта ў іх адлюстроўваюцца ўяўленні дзяцей аб навакольным свеце, ўзаемаадносінах і прафесійных абавязках людзей. Дзіця пераносіцца з паўсядзённасці ў вымышлены свет і прымярае цікавую ролю, выкарыстоўвае вобразы памяці, праяўляе сваю фантазію для дзеяння ў прыдуманай сітуацыі. Такім чынам, сюжэтна-ролевая гульня з аднаго боку забаўляе выхаванцаў, а з другога - з'яўляецца элементам адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе. 

     У старэйшай групе нашага дзіцячага сада афорлены куткі для гульняў на тэму "Крама", "Салон прыгажосці", "Кухня", "Пошта", "Аўтапарк".

       Наша задача як выхавальнікаў падахвочваць дзяцей творча прайграваць у гульнях побыт сям'і, паводзіны ў грамадстве. Таксама ўдасканальваць уменні самастойна ствараць гульнявую абстаноўку для задуманага сюжэту, дапамагаць ў падборы гульнявого матэрыялу, прапаноўваць стварыць новыя элементы для гульні.

    Пад час гульні мы імкнёмся фарміраваць у дашкольнікаў каштоўныя маральныя пачуцці, такія як гуманнасць, любоў, спагада. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.