Мы памятаем, мы ганарымся.
Выставу, прысвечаную Дню Перамогі, арганізавалі выхавальнікі, бацькі і дзеці Шчэпіцкага дзіцячага сада.
74 гады таму закончылася Вялікая Айчынная вайна. На ей не стала кожнага чацвёртага беларуса. З кожным годам становіцца ўсё менш і ветэранаў. У Шчэпічах і блізляжачых вёсках іх не засталося зусім. У Шчэпічах памяць загінуўшых на вайне ўшаноўваюць абеліскі: брацкая магіла савецкім воінам і патрызанам і помнік камсамольцам-падпольшчыкам. Наш дзіцячы сад не застаўся раўнадушным да Дня Перамогі. Напярэдадні 9 мая сіламі выхавальнікаў, бацькоў і дзяцей ў нас з’явілася выстава "Мы памятаем, мы ганарымся". Галоўная мэта выставы - паказаць дзецям, хто ваяваў за наша мірнае неба. Што вайна была побач і забрала жыцці іх прадзедаў. Павел Пятровіч Філімон - пайшоў на фронт ў 1944, вызваляў Польшчу, дайшоў да Эльбы. Шыманоўскі Леанід Іванавіч - дайшоў да Эльбы. Сяргей Паўлавіч Толкач - падпольшчык, кіраўнік партызанскага атрада на тэрыторыіі нашага сельсавета. Хлопцу было ўсяго 20. Калі немцы даведаліся пра яго атрад, выслядзелі Сергея і пыталі. У 1942 годзе юнака растралялі ў Несвіжы. Блізнюк Мікалай Дзмітрыевіч - ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі. У нас захаваліся аўдыёзапісы расказаў ветэранаў пра вайну, яны гучаць для дзяцей як адзіны спосаб пачуць іх з вуснаў тых, хто сваімі вачамі бачыў вайну. Дзеці павінны ведаць, што такое вайна, каб зрабіць усё магчымае дзеля міру на Зямлі.
Значную частку выставы занялі работы творчай майстэрні бацькоў і дзяцей. Бацькі выхаванцаў пастараліся на славу: абеліскі з макарон, картону, малюнкі на тэму Перамогі.
Такая сумесная работа прынесла плённы вынік. Дзякуючы творчаму тандэму з’ўявілася выстава. Таму што мы памятаем сваю гісторыю, мы ганарымся сваімі героямі.