Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падрыхтоўка да летняга аздараўленчага перыяду

Дата: 27 мая 2019 в 09:22, Обновлено 27 мая 2019 в 09:30
271 просмотр

Гульні на вуліцы, узвядзенне пясочных замкаў,  заняткі на свежым паветры. Пад час цёплых дзён прагулкі і заняткі ў дзіцячым садзе асаблівыя.

Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, адужэць, падрасці, даведацца новае. Галоўная задача ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд часу арганізаваць жыццё дашкалят так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны аб летніх падарожжах, гульнях, святах і забавах яшчэ доўга радавалі іх. З першага чэрвеня дашкольная ўстанова пераходзіць на працу ва ўмовах летняга рэжыму. З наступ летняй пары змяняецца і спецыфіка працы дашкольнай установы. Ужо цяпер нашы выхавальнікі арганізуюць і праводзяць працу з дзецьмі, ствараючы камфортныя ўмовы для знаходжання дашкольнікаў на свежым паветры. Ужо афармлены групавыя ўчасткі, зроблены рамонт і афарбоўку гульнявога надворнага абсталявання, папаўнена колькасць выноснага абсталявання для гульняў дзяцей. Тэрыторыя нашай дашкольнай установы гатова да летняга перыяду. Выхаваны з задавальненнем гуляюць з  цацкамі для пяску, хлопчыкі – з мячыкамі, машынкамі, трактарамі, дзяўчынкі  – малююць і і гуляюць ў ролевыя гульні з лялькамі. Сёлета обнавіліся гульнёвыя канструкцыі – з’явіўся поезд і горка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.