Акцыі ад МНС.
Выратавальнікі Клетчыны будуць вучыць бяспецы ўсё лета!
У рамках рэспубліканскіх акцый «Канікулы без дыму і агню" і "З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» выратавальнікі Клетчыны правядуць цэлы шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту, а таксама на прафілактыку дзіцячага траўматызму ў летні перыяд.
Новая акцыя МНС «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» будзе праходзіць 2 разы на год - з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік - у сельскіх населеных пунктах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Мэтавай аўдыторыяй стануць пенсіянеры і пажылыя людзі. Спецыяльна для іх у сельскіх населеных пунктах і раённым цэнтры на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі». Тут знойдзецца месца як святу з забаўкамі, так і вывучэнні важных элементаў бяспекі. Прычым зроблена гэта будзе ў максімальна цікавай і даступнай форме. Так, выратавальнікі прадугледзяць мноства «зон актывацыі», гульні і эстафеты, выставы пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, навучанне ў аказанні першай даўрачэбнай дапамогі. Апроч працы «зон актывацыі», будуць праведзены канцэртныя праграмы, арганізаваны гандлёвыя кропкі з таварамі народнага спажывання.
Што тычыцца «Канікулы без дыму і агню", то сюды ўвойдуць мерапрыемствы ў летніх і прышкольных лагерах. З хлопцамі ў даступнай форме пагавораць аб галоўных правілах бяспекі, паглядзяць тэматычныя навучальныя відэаролікі і мультфільмы, правядуць віктарыны па АБЖ і правераць веды ў гульнях і віктарынах.
У абедзвюх акцыях прымуць удзел і члены БМГАВП, прадстаўнікі ОСВОД, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, аддзелы ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектывы мастацкай самадзейнасці раёна і МНС, сельсаветы і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
На працягу акцый выратавальнікі будуць актыўна супрацоўнічаць са СМІ. Тэматычныя навучальныя відэаролікі размесцяцца на ВК-панэлях арганізацый, наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС з'явіцца на інфармацыйных стэндах у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Прапануем і вам далучыцца да нашых акцыяў. Падпісвайцеся на інтэрнэт-рэсурсы МНС і трымаеце руку на пульсе бяспекі!