"Берагчы лес трэба не ад пажару, а ад чалавека"
Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" праходзіць ў Беларусі з 13 па 20 красавіка.
Яе арганізатарам традыцыйна выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана Годзе малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" ў гэтым годзе праходзіць ўжо ў 12-ы раз. Як паказвае статыстыка, штогод да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Так, у 2018 годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 83 тысяч чалавек. Усяго за 7 дзён рукамі неабыякавых беларусаў было высаджана больш за 25 млн дрэў.
Добраахвотную акцыю шырока падтрымліваюць кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кантралюючых органаў, дэпутацкі корпус. У мерапрыемстве традыцыйна актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый, спартыўных аб'яднанняў, школ і дзіцячых садоў. Выхавальнікі нашага дзіцячага сада не засталіся ў баку. Дзеці намалявалі малюнкі, на якіх адлюстравалі дрэвы, якія растуць на тэрыторыі дзіцячага сада. У групах прайшла гутарка на тэму "Як зберагчы лес?".
Інфармацыя прадстаўлена Прэс-службай Мінлясгаса