Урокі бяспекі на дарозе
Адукацыйныя ўстановы ўключаюць у навучальны план шэраг заняткаў і мерапрыемстваў, прысвечаных правілам паводзін дзяцей на вуліцы і дарогах. У нашым дзіцячым садзе таксама праводзіцца работа ў гэтым накірунку. На другім паверсе нашай дашкольнай установы створаны куток бяспекі, дзе праводзяцца наглядныя заняткі па правілах руху на дарозе. Выхавальнікі і дзеці праігрываюць сітуацыі на дарозе, гутараць, як трэба пераходзіць вуліцу і як вясці сябе бліз праезжай часткі. Выхавальнікі прымяняюць гульнявыя формы навучання, так як, удзельнічаючы ў гульні, дзеці лепш запамінаюць і засвойваюць неабходныя веды. Тэма дарожнай бяспекі будзе для дзяцей сумнай і нецікавай, калі веды будуць перадавацца суха, аднастайна. Гульні і іншыя формы падбіраюцца з улікам узросту.