Дзень абароны дзяцей
Ярка і маштабна ў першы дзень лета па ўсім свеце адзначаюць Дзень абароны дзяцей. Паводле звестак на пачатак гэтага года, у Беларусі налічваецца амаль 1,9 мільёна тых, каму няма яшчэ 18 гадоў.
Міжнароднае свяьа абароны дзяцей мае свой сцяг. На ім на зялёным фоне размешчаны 5 рознакаляровых чалавечых фігурак і знак Зямлі. Зялёны колер сімвалізуе свежасць і гармонію, фігуркі – разнастайнасць і памяркоўнасць, Зямля – агульны дом.
У нашай краіне свята праходзіць у кожным кутку. У нашым дзіцячым саду святкалі напярэдадні - 31 мая. На вуліцы для дзяцей былі арганізаваны спартыўныя гульні і конкурсы, дзе выхаванцы старэйшай і малодшай груп праявілі свой спрыт, хуткасць, смеласць, вучыліся працаваць у камандзе і падтрымліваць адзін аднаго. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, малявалі мелам на асфальце. Малодшыя выхаванцы прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе, арганізаваным выхавальнікамі і дзецьмі старэйшай групы..