Нетрадыцыйныя формы малявання. Адбітак лісця на паперы і пластылігаграфія.
У сваёй рабоце мы імкнёмся выкарыстоўваць розныя формы творчасці, у тым ліку нетрадыцыйныя. Новыя спосабы малявання асабліва цікавыя для дзяцей. На мінулым тыдні дзеці асвойвалі адбітак лісця на паперы і працягвалі вывучаць пластылінаграфію. Метад адбітку дазваляе атрымаць цікавую фактуру малюнка з дапамогай фарбаў. У гэтай тэхніцы выкарыстоўваюцца натуральныя лісце дрэў. Лепка заўсёды прываблівае дзяцей. А пластылінаграфія цікавая ўдвая, бо дзіця і не падазрае, што пластылінам можна маляваць. Такім чынам, пры дапамозе дарослага дзіця знаёміцца з новай тэхнікай, развівае свае творчыя здольнасці і дробную маторыку.