Захаваем планету разам!
Міжнародны дзень энергасберажэння адзначаюць ва ўсім свеце 11 лістапада. Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы старэйшай і малодшай групы прынялі ўдзел у гульнях, у групах прайшлі заняткі па тэме, дзеці паглядзелі мультфільм па энергасберажэнню.
З'яўленне разнастайнай бытавой тэхнікі, гаджэтаў, аргтэхнікі, усеагульная камп'ютэрызацыя паднялі сярэдні ўзровень спажывання энергіі насельніцтвам. Такі працэс вычэрпвае прыродныя рэсурсы, забруджвае навакольнае асяроддзе. Каб прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да важнасці энергазберажэння, заснавана Міжнароднае свята. Яго мэта - нагадаць грамадскасці аб рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і развіцці аднаўляльных крыніц энергіі. У гэты дзень па традыцыі праходзяць семінары, канферэнцыі, лекцыі, акцыі, выставы, тэматычныя гадзіны ў адукацыйных установах. Наш дзіцячы сад таксама не застаўся ў баку. Тэматычныя заняткі "Урок беражлівасці" прайшлі ў малодшай і старэйшай групе, дзеці прынялі ўдзел у гульнях "Гісторыя лямпачкі" і 'Зберажом цяпло ў хатах", а таксама выхаванцы паглядзелі мультфільм па энергасберажэнню.
Больш фотаздымкаў можна паглядзець па спасылцы