Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нашы навіны

Выхаванцы малодшай группы развівалі свае уменні і навыкі на занятку па адукацыйнай галіне " Выяўленчае мастацтва"

Выхаванцы рознаўзроставай групы №1 на занятку па маляванню развівалі творчыя і выяўленчыя здольнасці, малявалі вясну рознымі спосабамі.

Сярод дзяцей малодшай групы прайшла гутарка па пажарнай бяспекі. Дзеці замацавалі правілы абыходжання з агнём.

У першы дзень канікул выхаванцы рознаўзроставай группы №1 пабывалі ў гасцях у Васілінкі.

Правільнае развядзенне вогнішчаў у лесе важна для захавання масіваў і бяспекі.Трэба не толькі стварыць полымя, але і ўмець яго хутка цалкам патушыць.Турысты ,якія не маюць вопыту, абавязкова павінны ведаць аб правілах арганізацыі вогнішча. Калі іх не выконваць,то можна панесці грашовы штраф або выклікаць катастрофу, справіцца з якой змогуць толькі адпаведныя службы.

2 красавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Ён быў устаноўлены рэзалюцыяй Генеральнай Ансамблеі ААН ад 18 снежня 2007 года, у якой прагучала занепакоенасць высокай колькасцю дзяцей , якія пакутуюць аўтызмам.

З 27.03.2020 па 05.04.2020 - вясновыя канікулы

Будзьце асцярожныя: пажаранебяспечны перыяд пачаўся!
Палы не прыносяць ніякай карысці, аднак дзесяткі людзей кожны год кідаюць запалку, каб пазбавіцца ад леташняга сухастою. Выпальванне сухой травы толькі знішчае расліны, распыляючы карысныя для глебы мікраэлементы. Гэта прыводзіць да збяднення расліннасці, павышэнню кіслотнасці і памяншэння урадлівасці грунту. Практычна ўсе жывёлы і насякомыя, якія жывуць у сухой траве або на паверхні зямлі, гінуць пры моцным травяным пажары. Па пажарышчах вельмі часта знаходзяць згарэлыя птушыныя гнёзды, грызуноў, дзіцянятаў зайцоў, вожыкаў. Агонь наносіць непапраўную шкоду прыроднай разнастайнасці.

Дзеці тушылі Кошчын дом, прайшлі эстафеты " Перадай вогнетушыцель"," Выратаванне звяркоў".

З дзецьмі рознаўзроставай групы №1 была праведзена гутарка "Правілы пажарнай бяспекі ў прыродзе". Мэта: замацаванне ведаў дзяцей пра пажарную бяспеку, нумары тэлефонаў 101,112. Правілы паводзін на прыродзе

На занятку па адукацыйнай галіне " Выяўленчае мастацтва" дзеці займаліся вырабам галінак мімозы.

Няшчасце часцей за ўсё ўяўляецца з'явай рэдкай і малаверагоднай , пакуль не закране асабіста вас. Між тым, на пажарах кожны год гінуць сотні чалавек, велізарная колькасць людзей атрымліваюць калецтва , застаюцца без прытулу. Матэрыяльная шкода вымяраецца гіганцкімі лічбамі.

На вуліцы цяплее, самы час асвяжыць у памяці правілы пажарнай бяспекі.
Чаму нельга падпальваць сухую траву :

З надыходам вясны, дзеці заняліся навядзеннем парадку на пляцоўцы дзіцячага сада.

Штогод з прыходам вясновага надвор'я службе МНС даводзіцца сутыкацца з праблемай спальвання сухой раслінасці і з павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку выпальванняў. Як толькі сонца пачынае падсушваць зямлю, палі і лугі, абочыны дарог акутваюцца з'едлівым дымам.Нядбайныя дачнікі, саманадзейныя сельскія жыхары, прагматычныя работнікі СПК паляць смецце, сухую траву і пажніўныя рэшткі і як вынік -то тут,то там да неба цягнуцца струменьчыкі белага з'едлівага дыму.

6 сакавіка выхаванцы дзіцячага сада павіншавалі сваіх матуль, бабуль з надыходзячым святам 8 Сакавіка.

Акцыя "29 добрых спраў" працягваецца ва ўстанове і ў рамках правядзення выхаванцы дзіцячага сада займаліся вырабам кніг свамі рукамі.

Заняткі налогавай граматнасці правялі сярод выхаванцаў нашай установы адукацыі. У час гэтых заняткаў выхаванцам у даступнай форме расказалі, што такое налогі, навошта яны парэбны і як іх плаціць. На афіцыйным сайце міністэрства па налогам і зборам Рэспублікі Беларусь размешчаны матэрыял (казачныя гісторыі) у раздзеле " Детям о налогах". Матэрыял можна знайсці па ссылцы

З 20 лютага па 1 сакавіка на тэрыторыі Клецкага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі